У Беларусі пачалася вакцынацыя ад грыпу. Прышчапіць плануецца каля 40 % насельніцтва

1 октября 2018

У Беларусі сёння пачалася вакцынацыя ад грыпу. Прышчапіць плануецца каля 3 мільёнаў 700 тысяч чалавек. Гэта больш чым 40 % насельніцтва краіны. У першую чаргу вакцынаваць будуць людзей з груп высокай рызыкі заражэння грыпам: дзяцей ад 3 да 6 гадоў, медработнікаў, работнікаў сферы бытавога абслугоўвання, педагогаў. Масавая вакцынацыя прадоўжыцца да 1 снежня. Па жаданні бясплатна можна прышчапіцца ў паліклініцы па месцы жыхарства. Прадоўжыць тэму Юлія Грызунт