У Беларусі пачаўся Масленічны або Сырны тыдзень

25 февраля 2014

Ён папярэднічае Вялікаму пасту. Галоўная страва на стале - аладкі, бліны з начынкамі. У Брэсце сустракалі вясну і праводзілі зіму ў гарадскім парку. Галоўная алея ператварылася ў Волатаўскую. Тут спаборнічалі ў тым, хто далей кіне валёнак, зловіць рыбку, залезе на слуп, каб забраць падарунак. Самае яркае дзейства - наперадзе - 1 сакавіка, калі будуць спальваць пудзіла Масленіцы.