У Беларусі пачала працаваць мабільная лабараторыя якасці нафтапрадуктаў

24 ноября 2016

30 хвілін на аналіз аднаго віду паліва. У Беларусі пачала працаваць мабільная лабараторыя якасці нафтапрадуктаў. Перасоўны аўтафургон прадэманстравалі сёння ў Мінску. Ён мае дзяржаўную акрэдытацыю і можа стаць альтэрнатывай стацыянарнай выпрабавальнай лабараторыі. Пакуль якасць гаручага будуць правяраць толькі на АЗС адной сеткі, але супрацоўнікі не выключаюць магчымасці правядзення ў будучыні і незалежных экспертыз. Абсталяванне лабараторыі дазваляе прааналізаваць 20 асноўных параметраў паліва.

Эксперты адзначаюць, што маментальнае атрыманне звестак аб паліве дазволіць узмацніць абарону тавараправоднага ланцуга.