У Беларусі набірае папулярнасць фармат парных сацыяльных танцаў

9 октября 2019
Фармат парных сацыяльных танцаў набірае папулярнасць у сталіцы. Бачата, сальса, танга пад лацінаамерыканскія рытмы дораць унікальную магчымасць размовы без слоў. Мінчане актыўна запісваюцца на такія танцавальныя ўрокі. Тым больш што навучыцца асноўным рухам нескладана, далей усё залежыць ад фантазіі. Фармат сацыяльных танцаў прадугледжвае вольны стыль і імправізацыю.

Танцоры, які абралі такі вольны стыль, улетку дэманстравалі свае ўменні на майстар-класах у Верхнім горадзе Мінска. У сталіцы перыядычна праводзяцца вечарынкі, дзе можна сустрэць аднадумцаў і патанцаваць.