У Беларусі на заўтра зноў аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

19 февраля 2017

У Беларусі на заўтра зноў з-за моцнага ветру аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Асабліва складанай сітуацыя будзе па поўначы краіны. Парывы ветру будуць дасягаць 18 метраў за секунду. Сіноптыкі прагназуюць і невялікія ападкі - мокры снег з дажджом. Днём слупок тэрмометра паднімецца да плюс 4 градусаў. Такое ж няўстойлівае ветранае надвор'е захаваецца і ў аўторак.