У Беларусі ў выхадныя дні захаваецца няўстойлівае надвор'е

21 мая 2021
У Беларусі  дажджліва. У выхадныя па ўсёй краіне кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы ад 4 да 11 градусаў цяпла. У суботу днём паветра прагрэецца да 22-х, у нядзелю - да плюс 19. Дажджлівым будзе і пачатак наступнага тыдня. Чакаецца  ад 14 да 21 градуса цяпла.