У Беларусі на ўсіх памежных заставах могуць з'явіцца беспілотнікі

6 ноября 2014

Той выпадак, калі тэхніка дапамагае ў барацьбе з парушальнікамі. У наступным годзе ў Беларусі на ўсіх памежных заставах могуць з'явіцца беспілотнікі. Яны здольныя весці назіранне нават у туман і ў цёмны час сутак. Якія яшчэ новыя тэхналогіі для аховы меж выкарыстоўваюцца і будуць укаранёныя ў нашай краіне, пацікавіліся кіраўнікі пасольстваў сумежных дзяржаў - членаў Еўрасаюза падчас азнаямленчага візіту. На Брэсцкай заставе імя Кіжаватава дыпламаты ўбачылі дзеючую сістэму інтэграванага назірання на мяжы: распрацаваны ў Беларусі аўтагір, цэнтр кіравання беспілотнікамі і ўзоры ўсепраходнай тэхнікі.


Таксама прадстаўнікі дыпмісій наведалі найбуйнейшы ў краіне міжнародны грузавы пункт пропуску Казловічы: за суткі ён здольны прымаць да 2000 аўтацягнікоў у абодва кірункі. Тут таксама былі прадэманстраваныя прыборы, з дапамогай якіх можна за некалькі хвілін вызначыць сапраўднасць дакументаў. Распавялі дыпламатам і пра перавагі электроннай чаргі, якая ў найбліжэйшы час будзе ўкаранёная менавіта на гэтым памежпераходзе.