У Беларусі на сёння аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за маразоў

24 февраля 2018

Раніцай месцамі па поўначы краіны слупкі тэрмометраў апусціліся да адзнакі мінус 25. Днём каля 10 марозу. Снег пройдзе толькі ў паўднёвых раёнах краіны. Па прагнозах сіноптыкаў, на наступным тыдні пацяплення чакаць не варта, і каляндарная вясна таксама пачнецца з халадоў.

А ў ноч на пятніцу ў Беларусі быў пастаўлены тэмпературны рэкорд гэтай зімы. Слупкі тэрмометраў у Докшыцах апусціліся да адзнакі амаль мінус 29.