У Беларусі на падтрымку таленавітай моладзі выдзеляць больш за 250 тысяч рублёў

20 мая 2018

Згодна з распараджэннем Прэзідэнта, стыпендыі і прэміі атрымаюць навучэнцы, студэнты і творчыя калектывы, якія праявілі сябе на прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх творчых спаборніцтвах. Гэта 16 чалавек, 4 з якіх удастоены гранд-прэміі і звання лаўрэата з уручэннем нагруднага знака фонду. Таксама выдзелены 3 гранты на арганізацыю і правядзенне тэлеконкурсаў.