У Беларусі на асобных участках дарог павялічаць хуткасны рэжым

9 января 2020
Ёсць навацыі і ў дачыненні дарожнага руху. Так, у Беларусі сёлета "паскораць" 90 кіламетраў дарог.

Гаворка ідзе ў асноўным аб рэспубліканскіх трасах. Так, на асобных участках хуткасны рэжым павялічыцца і стане 120 кіламетраў за гадзіну. Новыя знакі ўжо з'явіліся па дарозе з Мінска ў Мядзел і ў бок Нарачы. З такой жа хуткасцю рухацца дазволена і на другой кальцавой. Ужо да пачатку вясны разагнацца дазволяць амаль два дзясяткі аўтадарог. Хуткасны эксперымент правядуць і на МКАД. Там у трэцяй паласе месцамі можна будзе ехаць 100 кіламетраў за гадзіну. Па меркаванні спецыялістаў, новы хуткасны рэжым не паўплывае на бяспеку дарожнага руху. Усе дарогі абсталяваныя паводле норм.