У Беларусі на тыдні ўводзяцца новыя ліміты на пасылкі і ўвоз тавараў з-за мяжы

11 апреля 2016
Бандэроль без выплаты мыты з чацвярга коштам да 22 еўра і вагой да 10 кілаграмаў. Абмежаванні ўводзяцца і для тых, хто будзе перасякаць мяжу часцей чым раз за квартал. Бязмытна можна будзе прывезці тавар не больш чым на 300 еўра або вагой да 20 кілаграмаў, за перавышэнне прыйдзецца заплаціць мыту з сумы перавышэння, мытны збор і ПДВ. А тыя, хто будуць выязджаць за мяжу радзей, чым раз за тры месяцы, змогуць правезці для асабістага карыстання тавара на паўтары тысячы еўра і вагой не больш як 50 кілаграмаў. Нагадаем, новыя нормы ўступаюць у сілу 14 красавіка.