У Беларусі на лячэнні знаходзяцца 634 пацыенты з COVID-19

6 апреля 2020
Звыш 40 тысяч тэстаў на выяўленне COVID-19 праведзены ў Беларусі. Для працэдуры задзейнічаныя 13 лабараторый краіны. Аб гэтым сёння праінфармавала  Міністэрства аховы здароўя.

Стацыянарна праходзяць лячэнне 634 чалавекі. У асноўным гэта асобы  першага кантакту, якія былі выяўлены падчас эпіддаследаванняў  і на момант тэсціравання знаходзіліся ў стацыянарах. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай або сярэдняй форме. 53 чалавекі пасля праходжання  лячэння паправіліся. За апошнія двое сутак з медустаноў выпісана 355 пацыентаў.

Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй.