У Беларусі на гэтым тыдні захаваюцца моцныя маразы

26 февраля 2018

Моцныя маразы на гэтым тыдні захаваюцца ў Беларусі. Наступнай ноччу месцамі слупок тэрмометра зноў апусціцца да 29 ніжэй за нуль. Удзень да мінус 15. У асобных раёнах пройдзе невялікі снег. На дарогах захаваецца галалёдзіца.

З пятніцы маразы стануць слабець - уначы максімум 13 градусаў са знакам мінус. Удзень у выхадныя да мінус 6. Разам з тым узмацніцца вецер.