У Беларусі на гэтым тыдні будзе цёпла

11 февраля 2014

А вось у Беларусі на гэтым тыдні будзе па-сакавіцку цёпла. Днём да 5, да канца тыдня па поўдні да плюс 8 градусаў. Аднак гэта будзе суправаджацца туманам, галалёдам і мокрым снегам.
Вадзіцелям і пешаходам трэба быць вельмі ўважлівымі. За мінулыя дні па краіне было зафіксавана дзясяткі ДТЗ і галалёдных траўм.