У Беларусі ўмовы вядзення бізнесу ў сферы аграэкатурызму падоўжаны да 2025 года. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы. У прыватнасці, дакументам прадугледжана захаванне льготнага крэдытавання ў Белаграпрамбанку памерам да 2 тысяч базавых велічынь пад 5 % гадавых на тэрмін да пяці гадоў. Уладальнікі бізнесу таксама атрымалі права аказваць паслугі на тэрыторыі дзвюх аграэкасядзіб. Такія меры прынятыя з мэтай паляпшэння занятасці і ўмоў жыцця грамадзян у сельскай мясцовасці, удасканалення сельскай інфраструктуры.
Нагадаем, на нарадзе прэзідэнта з кіраўніцтвам Саўміна, якая прайшла ў сярэдзіне студзеня, урад прапанаваў падоўжыць дзеючыя ўмовы працы аграэкабізнесу, захаваўшы льготныя крэдыты і падатковыя стаўкі. Прэзідэнт падыходы падтрымаў.
У Беларусі на 5 гадоў падоўжаны ўмовы вядзення бізнесу ў сферы аграэкатурызму
5 февраля 2021













