У Беларусі на 31 мая акрыялі і выпісаныя 18 тысяч 514 чалавек з пацверджаным раней дыягназам COVID-19

31 мая 2020
У Беларусі на 31 мая акрыялі і выпісаныя 18 тысяч 514 чалавек, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Зарэгістраваныя 42 тысячы 556 чалавек са станоўчым тэстам на вірус. Усяго праведзена больш як 541 тысяча тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 235 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.