У Беларусі на 25 мая выздаравелі і выпісаны 14 449 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19

25 мая 2020
Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя звесткі. У Беларусі на сёння выздаравелі  і выпісаны 14 тысяч 449 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістравана 37 144 чалавекі са станоўчым тэстам на каранавірус. Усяго праведзены 463 004 тэсты. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі памерлі 204 пацыенты  з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.