У Беларусі на 22 мая паправіліся і выпісаны 12 833 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19

22 мая 2020
Статыстыку апошніх сутак апублікавала Міністэрства аховы здароўя. Паправіліся і выпісаны амаль 13 тысяч пацыентаў, у якіх быў пацверджаны COVID-19. Усяго каранавірусам заразіліся 34 303 чалавекі. Праведзена 419 тысяч тэстаў. Памерлі з шэрагам хранічных захворванняў і выяўленай інфекцыяй 190 пацыентаў.