У Беларусі выздаравелі і выпісаны 2918 пацыентаў з COVID-19

1 мая 2020
У Беларусі на сёння выздаравелі і выпісаны 2 тысячы 918 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Зарэгістравана 14 тысяч 917 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус, што складае 8 % ад колькасці праведзеных аналізаў. Усяго іх зроблена 186 тысяч 262. За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 у краіне памерлі 93 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.