У Беларусі выздаравелі і выпісаны 6406 пацыентаў з COVID-19

10 мая 2020
У Беларусі на сёння выздаравелі і выпісаны 6406 пацыентаў з COVID-19. Пра гэтым паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў афіцыйным тэлеграм-канале. Усяго зафіксавана 22973 чалавекі са станоўчым тэстам, што складае 8,7 % ад праведзеных проб. Усяго іх зроблена 263 543. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 131 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.