У Беларусі можа знізіцца плата за ўтылізацыю папяровых пакетаў

26 мая 2020
У Беларусі можа знізіцца падатак для прадпрыемстваў за арганізацыю збору і ўтылізацыю папяровых пакетаў. Такая норма ў рамках кампаніі па замене пластыкавай тары прадугледжана праектам пастановы Савета Міністраў. Зараз ён вынесены на грамадскае абмеркаванне. У выпадку адабрэння плата за ўтылізацыю папяровай тары для вытворцаў упакоўкі можа патаннець са 130 да 90 рублёў за тону. На думку распрацоўшчыкаў, гэта мера павінна прастымуляваць пераход вытворцаў да экалагічнай тары.