У Беларусі можа з'явіцца дзяржаўная інспекцыя па ахове гісторыка-культурнай спадчыны

18 апреля 2013

Пра гэта напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў, які свет адзначае сёння,  распавялі журналістам прадстаўнікі міністэрства культуры нашай краіны.


У новай службе плануецца стварыць цэлы штат профільных спецыялістаў: архітэктараў, рэстаўратараў і мастацтвазнаўцаў. Кожны інспектар будзе курыраваць у сярэднім ад 50 да 60 аб'ектаў. Зараз, асабліва ў рэгіёнах, гэтым займаюцца людзі абсалютна іншых прафесій - напрыклад, мясцовыя бібліятэкары і працаўнікі дамоў культуры.


Сёлета ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей уключана амаль 5 400 помнікаў археалогіі, архітэктуры, мастацтва, горадабудаўніцтва, а таксама запаведныя месцы. Гэта, дарэчы, на 15% больш, чым 8 гадоў таму. Акрамя гэтага, спіс папоўніла  больш за 150 духоўных і нават нематэрыяльных аб'ектаў: гербы, фальклорныя традыцыі, антыкварыят, кнігі і абразы.