У Беларусі могуць пашырыць пералік парушэнняў ПДР, якія фіксуюцца відэакамерамі

26 марта 2019

Аб гэтым заявіў кіраўнік парламенцкай камісіі Андрэй Рыбак. Зараз такім чынам кантралююцца  толькі парушэнні хуткаснага рэжыму і правіл паркоўкі. Дэпутаты прапаноўваюць адсочваць таксама  праезд на чырвонае святло, скрыжаванне падвойнай суцэльнай або чыгуначнага пераезду. Законапраект "Аб дарожным руху"  ўтрымоўвае і іншыя навацыі, у тым ліку сістэму налічэння балаў за парушэнні ПДР. Дакумент плануюць разгледзець  на вясновай сесіі.