У Беларусі могуць пачаць выдаваць перыёдыку са шрыфтам Брайля

12 декабря 2016

Ініцыятыву гатовыя падтрымаць у Міністэрстве інфармацыі. Сёння пра гэта гаварылі ў сталічным Доме прэсы на вялікім форуме. Галоўная яго тэма - безбар'ернае асяроддзе. Эксперты - прадстаўнікі дабрачынных і міжнародных арганізацый, Міністэрства працы і сацабароны, журналісты - абмеркавалі, што можна зрабіць для камфорту людзей з інваліднасцю. Спецыялісты таксама падвялі вынікі маштабнага праекта ПРААН   "Інклюзіўная Беларусь". Ён прайшоў у пяці гарадах краіны, дзякуючы чаму былі пачуты сацыяльныя ініцыятывы, якія дазволяць людзям з абмежаванымі магчымасцямі ўліцца ў жыццё грамадства.

Як чакаюць спецыялісты, такія абмеркаванні дапамогуць якасна палепшыць жыццё каля паўмільёна беларусаў. Менавіта столькі ў нашай краіне людзей з інваліднасцю сёння.