У Беларусі могуць змяніць сістэму выплаты дарожнага збору

23 октября 2018

Адбыцца гэта можа ў другой палове будучага года. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Мінтрансу. Нагадаем, ведамства прапанавала раздзяліць транспартны падатак і тэхагляд. Бо шматлікія аўтаўладальнікі папросту пазбягалі такой праверкі, да якой прывязаная выплата. Да таго ж штрафы ў такім разе былі меншыя за сам дарожны збор. Сёння пытанне вынесена на ўзровень урада.

Беларускія аўтамабілісты выплачваюць дзяржпошліну з канца 2013 года. Урад неаднаразова заяўляў, што сістэма мае патрэбу ў карэкціроўцы. Паводле звестак за мінулы год, ледзь не кожная другая машына ездзіць без тэхагляду.