У Беларусі ўжо месяц дзейнічае дыферэнцыяваная сістэма аплаты электраэнергіі.

1 апреля 2013

За спажытае звыш месячнага ліміту, а гэта 150 кілават для кватэры з газавай плітай і 250 кілават з электрычнай, зараз возьмуць павышаную плату. Паводле папярэдніх звестак Белэнерга, больш за  70% насельніцтва, як і чакалася, не выйшлі за рамкі ліміту. Гэтыя звесткі адпавядаюць  і вынікам даследаванняў, праведзеных яшчэ да ўкаранення дыферэнцыяванай сістэмы.


(Віктар Жыткевіч, начальнік упраўленняя збыту энергіі ДВА Белэнерга)


У Белэнерга мяркуюць, што і далей прыкладна 70-80% насельніцтва не будуць перавышаць ліміты спажывання. А тых, хто зараз перарасходуе электраэнергію, рост тарыфаў прымусіць эканоміць.