У Беларусі змяняюцца правілы пасажырскіх перавозак

13 сентября 2018

Для набыцця білета ў вадзіцеля пасажыры абавязаны ўваходзіць у пярэднія дзверы аўтобуса, тралейбуса або трамвая. Выпадкі, калі ў вадзіцеля скончыліся білеты, асобна ў правілах не прапісаны. Тут адказнасць будзе несці пасажыр, бо яго абавязак - своечасова аплаціць праезд. Забраніраваць білет на міжгародні рэйс зараз можна аж да адпраўлення аўтобуса. Ёсць новаўвядзенні і ў рабоце таксі: пры выкліку аўто праз Інтэрнэт перавозчык будзе высылаць квітанцыю на электронную пошту кліента. А калі вадзіцель спазніўся, ад яго паслуг можна будзе адмовіцца.

Змяненні закранулі і вадзіцеляў пасажырскага транспарту. Іх абавязалі адмовіцца ад курэння ў салоне, а таксама выконваць дрэс-код: ніякага дамашняга або спартыўнага адзення. Новыя правілы ўступяць у сілу 12 кастрычніка.