У Беларусі ліквідуюць наступствы скандынаўскага цыклона Вінсенс

2 декабря 2013
Толькі ў Віцебскай вобласці без святла засталося 400 населеных пунктаў. Парушэнні электразабеспячэння зафіксаваныя ў 11 раёнах. Энергетыкі аператыўна ліквідавалі наступствы ветру, парывы якога дасягалі 22 метраў за секунду. Ужо да абеду дзве траціны непаладак былі ліквідаваныя.

Асноўная прычына адключэнняў - падзенне галінак і дрэў на лініі электраперадачы. Найбольшы ўрон цыклон нанёс Мінскай і Віцебскай абласцям.

Аднак з адыходам Вінсенса значнага паляпшэння надвор'я, паводле словў сіноптыкаў, не прагназуецца. Днём слупкі тэрмометраў апусцяцца да нулявой адзнакі, у начныя гадзіны да - 7. Дарожную абстаноўку пагоршыць мокры снег і галалёдзіца. А ўжо да канца тыдня Беларусь ізноў трапіць пад уплыў актыўнага цыклона, які прыйдзе з Фінскага заліва.