У Беларусі ліквідуюць наступствы непагадзі

15 июня 2020
Паваленыя дрэвы, падтапленні і абясточаныя вёскі. У Беларусі ліквідуюць наступствы непагадзі. За апошнія суткі праз навальніцы і моцныя дажджы парушэнне электразабеспячэння зафіксавалі ў больш як 250 населеных пунктах, аднаўленчыя работы яшчэ працягваюцца. Тым часам сіноптыкі гавораць, што няўстойлівае надвор'е захаваецца і на гэтым тыдні. Зноў прагназуюць дажджы і навальніцы. Пры гэтым будзе горача да 29 з плюсам. Кантраснае надвор'е прагназуюць і на наступных выхадных. Тэмпература ў розных частках краіны будзе вагацца ад 20 да 30 градусаў.