У Беларусі кульмінацыя школьных кірмашоў

19 августа 2013
Да пачатку новага навучальнага года засталося роўна два тыдні, і ўжо ў гэтую нядзелю ў Мінску ў павільёне Белэкспа адкрыюцца выставы Добры дзень, школа! і Нашым дзецям. А пляцоўка каля Палаца спорту ператворыцца ў школьны супермаркет. Ва ўсіх сталічных універмагах аказваюць паслугі па падгонцы школьнага адзення. А сёння ў ЦУМе можна будзе падкарэкціраваць форму ўвогуле бясплатна.