У Беларусі не выяўлена пацыентаў з каранавірусам. Міністэрства аховы здароўя працягвае сачыць за эпідэмічнай сітуацыяй

10 февраля 2020
Міністэрства аховы здароўя працягвае сачыць за эпідэмічнай сітуацыяй у краіне. У Беларусі не выяўлена пацыентаў з каранавірусам. Сёння ў лагеры "Брыганціна"  пад назіраннем медыкаў знаходзяцца 47 чалавек, якія нядаўна прыляцелі з Кітая. У найбліжэйшы час у аздараўленчы цэнтр прыбудуць яшчэ 12 студэнтаў. Прадстаўнікі Мінаховы здароўя адзначаюць: усе пацыенты з падазрэннем на захворванне знаходзяцца пад назіраннем урачоў.

Адзначым, медыкі ўжо апрацавалі аналізы 740 пацыентаў. Як правіла, гэтыя даследаванні доўжацца ад 6 да 12 гадзін. 

Беларускія айцішнікі распрацавалі дадатак "Каранавірус". Там можна знайсці апошнія актуальныя навіны з першакрыніц, карту захворванняў і статыстыку, якая абнаўляецца кожную гадзіну, а таксама прагнозы і парады.