Амаль 72 тысячы тэстаў на каранавірус правялі ў Беларусі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. COVID-19 выявілі ў 3 281 чалавека. З іх шпіталізаваны 2 444 пацыенты. Астатнія на амбулаторным лячэнні: у іх захворванне працякае ў лёгкай форме. 57 чалавек маюць патрэбу ў падтрымцы апарата ШВЛ. Памерлі 33 пацыенты са шматлікімі хранічнымі захворваннямі і станоўчым тэстам на каранавірус.
У Беларусі каранавірус выявілі ў 3 281 чалавека
14 апреля 2020













