У Беларусі камфортнае надвор'е

5 ноября 2017

Восень у пачатку лістапада выдалася цёплай. Сёння па краіне да 12 са знакам плюс і без ападкаў. Невялікія дажджы сіноптыкі прагназуюць толькі ў некаторых усходніх раёнах. Такім жа будзе надвор'е і ў пачатку тыдня. У асноўным без ападкаў. Тэмпературны фон вышэй за норму.