У Беларусі колькасць жанчын у бізнесе расце

5 марта 2020
Дапамагчы выбраць кірунак для развіцця і расказаць  аб магчымых рызыках. У Мінску пры падтрымцы ААН і Мінэканомікі прайшоў фестываль жаночага бізнесу. Ва ўдзельніках - больш чым 400  бізнес-вумэн з усёй краіны.  На форуме госці  змаглі атрымаць карысныя веды аб майстэрстве  кіравання рызыкамі, пошуку фінансавання і стварэння ўласнага брэнда з нуля. Увага была нададзена і пытанням развіцця прадпрымальніцтва ў рэгіёнах. 

Дзмітрый Красоўскі, намдырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі: "Жанчыны сутыкаюцца з тымі ж праблемамі  бізнесмена-пачаткоўца, з якімі ўсе людзі, хто пачынае  свой бізнес, сутыкаюцца ва ўсім свеце. Гэта недахоп фінансавых рэсурсаў, гэта недахоп ведаў, інфармацыі. Дзяржаўная палітыка ў гэтай сферы, у сферы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, накіраваная на тое, каб ухіліць гэтыя бар'еры. Максімальна дапамагчы прадпрымальніку пераадолець гэтыя перашкоды як на стадыі запуску сваёй справы, так і на этапе развіцця і пашырэння". 

Па выніках мінулага года ў Беларусі больш як 700 жанчын атрымалі субсідыі на старт уласнай справы. Часцей за ўсё прадстаўніцы прыгожага  полу пачынаюць развіццё бізнесу ў сферы паслуг.