Колькасць пададзеных у электронным выглядзе падатковых дэкларацый сёлета павялічылася амаль у 4 разы

1 апреля 2019

У Беларусі колькасць пададзеных у электронным выглядзе падатковых дэкларацый сёлета павялічылася амаль у 4 разы.  Сёння, нагадаем, апошні дзень, калі беларусы могуць адчытацца аб заробках за мінулы год. Ужо пададзена больш 90  % дакументаў.  У профільным міністэрстве падкрэсліваюць, што павелічэнне перыяду падачы справаздачнасці, накіраваная, перш за ўсё, на стварэнне спрыяльных умоў для грамадзян.

Міхаіл Расолька, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах Беларусі: "На жаль, была такая сітуацыя, што нейкая частка, працэнтаў 10 грамадзян, на працягу сакавіка яшчэ падавалі дэкларацыі. Таму ў гэтай сітуацыі яны маглі быць прыцягнутыя да адказнасці, адпаведна, штораз гэта пытанне разглядалася. Каб пазбегнуць і адміністрацыйных наступстваў для грамадзян,  і было прынята рашэнне падоўжыць тэрмін прадастаўлення  дэкларацый да канца сакавіка".

Падаходны падатак сёлета неабходна выплаціць не пазней як 3 чэрвеня.