У Беларусі кожны дзень 38 школьнікаў пачынаюць вывучаць мовы праграмавання

24 января 2020
За год іх лік павялічыўся амаль на 20 тысяч. Гэтаму спрыяюць і адукацыйныя праграмы Парка высокіх тэхналогій. Новы крок - практычнае выкарыстанне ведаў і стварэнне разумных гаджэтаў ужо ў 5 і 6 класах. Аснова - мікрабіт (кішэнны навучальны камп'ютар) і мовы праграмавання скрэтч і пітон.

Усевалад Янчэўскі, дырэктар Парка высокіх тэхналогій: "Мы хочам, каб школьнікі нашы - а ім жыць у гэтым свеце - навучыліся больш свабодна сябе адчуваць не толькі з софтам, не толькі з праграмаваннем, не толькі ў віртуальным свеце, а і з рэальным жалезам. Таму што праграмы пішуцца не дзеля саміх праграм, а каб з іх дапамогай кіраваць рэальнымі рэчамі ў рэальным свеце".

Факультатыўныя заняткі будуць праходзіць у 27 школах рэспублікі. Сёння настаўнікі атрымалі абсталяванне ў ПВТ і прайшлі навучальны семінар.