Адліга вернецца ў Беларусі бліжэй да выхадных - як раз да канца Масленічнага тыдня, які сімвалізуе развітанне з зімой і пачатак вясны. А пакуль сакавік нагадвае, у нас ён па кліматычных паказчыках адносіцца ўсё ж да зімовага месяца. У найбліжэйшыя дні - марознае без ападкаў надвор'е. Уначы да мінус 12, месцамі - да мінус 17. Днём тэрмометры пакажуць ад 5 градусаў марозу да 5 цяпла.
У выхадныя па ўсёй краіне сіноптыкі прагназуюць адлігу, да 7 са знакам плюс і кароткачасовыя ападкі.
У Беларусі да выхадных стане цяплей
9 марта 2021













