У Беларусі да 2021 года каля паловы новабудоўляў будуць энергаэфектыўнымі

23 сентября 2019

Такія лічбы закладзеныя ў дзяржаўнай праграме "Будаўніцтва жылля". Сёння жылфонд - адзін з найбуйнейшых спажыўцоў паліўна-энергетычных рэсурсаў. На яго долю прыпадае  каля чвэрці ўсёй спажываемай электраэнергіі. Цеплавая мадэрнізацыя шматкватэрных жылых дамоў  дапаможа сэканоміць больш за  40 % усіх энергетычных выдаткаў.

Леанід Паляшчук, намдырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Беларусі: "Гэтыя працы, адназначна, вялікім плюсам будуць для ўласнікаў жылля, таму што вырасце і кошт кватэры, камфортнасць кватэры. І ўласнікі пры росце тарыфаў  не заўважаць вось гэтых выплат па цеплавой мадэрнізацыі. Яны не будуць такімі прыкметнымі, як гэта здаецца".

Першымі вынікі энергаэфектыўных мерапрыемстваў ацэняць каля 250-ці шматпавярховак у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях. Усяго ж цеплавой мадэрнізацыі патрабуе каля 16 % усяго жылфонду краіны.