У Беларусі да 2015-га года будуць прыняты новыя метады медыцынскай экспертызы

24 мая 2013

Як правільна вызначыць ступень страты здароўя чалавека і прапанаваць патрэбную медыцынскую рэабілітацыю інвалідам?  Навукоўцы і ўрачы-практыкі Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Латвіі і Літвы  сёння ў Мінску абмяркоўваюць  актуальныя пытанні медыцынскай экспертызы і  рэабілітацыі. У кожнай з  краін існуе свой падыход да вызначэння інваліднасці і арганізацыі медыцынскай рэабілітацыі. Які з іх максімальна спрыяе паляпшэнню якасці жыцця і сацыяльнай адаптацыі і трэба будзе высветліць удзельнікам канферэнцыі. 

З улікам замежнага вопыту  ў Беларусі да 2015-га года  будуць прыняты новыя метады медыцынскай экспертызы. Яны будуць адаптаваныя да міжнароднай класіфікацыі азначэння ўзроўню жыццядзейнасці і здароўя грамадзян.