У Беларусі змяняюцца правілы перавозкі пасажыраў

27 февраля 2015

Правілы перавозкі пасажыраў змяняюцца ў Беларусі з сённяшняга дня. Новаўвядзенні датычацца першым чынам перавозак дзяцей на аўтобусах. Так, зараз перавозіць дзіцячыя групы можна будзе з 5 раніцы да 11 вечара, а ў астатні час - толькі дастаўляць на вакзал, у аэрапорт або да найбліжэйшага месца начлегу. Таксама ўводзяцца патрабаванні да вадзіцеляў, якія перавозяць дзяцей на школьных аўтобусах. Яны павінны мець стаж не меней за тры гады і не прыцягвацца за апошні год да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР. Акрамя гэтага, на кожны школьны аўтобус павінен быць прызначаны паўналетні для суправаджэння.