У Беларусі змяніліся правілы ўвозу прадуктаў і алкаголю

5 августа 2014

Афіцыйнага дакумента, які пацвярджае новаўвядзенні, пакуль няма, але Мытны камітэт апублікаваў рэкамендацыі. Нормы зараз такія: калі чалавек перасякае мяжу адзін раз на 8 дзён і радзей, то папросту можа ўвозіць у краіну да трох літраў алкаголю, як і прапісана ў афіцыйных дамовах. Але тыя, хто ездзіць праз мяжу часцей, як раз на 7 дзён, зараз на аўтамабілі зможа правозіць не больш за адзін літр спіртнога. Для пешаходаў і веласіпедыстаў - усяго паўлітра.


Змяніліся і правілы ўвозу прадуктаў харчавання. Раз на месяц у Беларусь можна завезці не больш як 10 кілаграмаў. Выключэнне - ежа і напоі з краін СНД, тут лічба роўная 30 кілаграмам. Тым, хто перасякае мяжу раз на тыдзень і часцей, можна браць з сабою ў Беларусь не больш як 5 кілаграмаў прадуктаў харчавання, у тым ліку і алкаголь.