У Беларусі з-за снегападу ўскладнілася становішча на дарогах. Ападкі прынёс цыклон "Ларс"

26 января 2021

У Гродзенскім рэгіёне снег ідзе ўжо амаль суткі. Зарэгістравана 24 ДТЗ. У наваколлях Гродна дрэвы, якія ўпалі, пашкодзілі 5 аўтамабіляў, пакінулі без святла некалькі дзясяткаў дамоў, заблакіравалі месцамі праезныя часткі. Паўтары дэкадных нормы ападкаў за мінулыя суткі выпала ў Брэсце. У паўднёвым рэгіёне з-за снегападу - перабоі з электразабеспячэннем у сямі дзясятках населеных пунктаў. Сёння, паводле прагнозаў, снегапады прыйдуць у Мінск і ў іншыя рэгіёны. Непрыемных адчуванняў дадасць вецер - днём па поўдні краіны парывы да 23 метраў за секунду.