У Беларусі з-за ліўняў і ветру зноў павышаны ўзровень небяспекі

19 июля 2018

У Беларусі на сёння зноў аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Днём месцамі па краіне магчымы град, а парывы ветру падчас навальніцы дасягнуць 20 метраў за секунду. Падчас моцнага ліўня ДАІ рэкамендуе вадзіцелям адмовіцца ад асабістага транспарту. Сіноптыкі гавораць, што ападкаў стане менш толькі ў нядзелю. На пачатку наступнага тыдня зноў дажджы, асабліва па ўсходзе краіны, а на захадзе абяцаюць доўгачаканае яснае і сонечнае надвор'е.