У Беларусі ідзе планавая прызыўная кампанія

10 марта 2022

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта у Беларусі ідзе планавая прызыўная кампанія. Некалькі тысяч хлопцаў гэтай вясной папоўняць шэрагі Узброеных Сіл. Зараз прадстаўнікі воінскіх часцей і злучэнняў знаёмяцца з навабранцамі. Маладыя людзі праходзяць медыцынскія камісіі, ідзе размеркаванне прызыўнікоў па месцах службы. Асаблівасцю гэтай кампаніі, як і летась, стаў прызыў на службу ў рэзерве студэнтаў першага курса ВНУ сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку, што выявілі жаданне прайсці такую службу. 

Зараз яшчэ раз звяртаем увагу: мерапрыемствы па мабілізацыі ў краіне не праводзяцца. Усе зборы носяць планавы характар і загадзя зацверджаны. Размова ідзе пра вясновы прызыў на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, а таксама праходжанне штогадовых планавых ваенных збораў для вайскоўцаў запасу: афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат.