Камфортныя зялёныя зоны і бяспечныя ўваходы ў ваду - прыбярэжную тэрыторыю вадасховішчаў рыхтуюць да купальнага сезона. Акрамя прыбірання сумежнай тэрыторыі, ачысткай акваторыі займаюцца спецыялісты Асвода. Зону ўваходу да стандартнай глыбіні (метр і 75 сантыметраў) інспектуюць вадалазы: збіраюць вострыя прадметы, буйныя камяні, галінкі дрэў.
Таксама ратавальнікі абмежавалі буйкамі зоны для бяспечнага купання. У сезон за парушальнікамі водных межаў будзе ажыццяўляцца асаблівы кантроль.













