У Беларусі рыхтуецца стратэгія "Годнае даўгалецце"

23 января 2020
Сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі да 2030 года  павінна скласці 80 гадоў. Гэта прадугледжана праектам нацыянальнай стратэгіі Беларусі  "Годнае даўгалецце", які разглядаўся сёння на пасяджэнні Нацыянальнага камітэта па народанасельніцтве пры Саўміне. Мэта стратэгіі - максімальна павысіць узровень і якасць жыцця пажылых людзей. Але галоўнае - павялічыць працягласць жыцця.