У Беларусі дажджы, навальніцы і моцны вецер. Аб'яўлена штармавое папярэджанне

31 мая 2020
Беларусь пад уладай непагадзі. Сёння нас ізноў чакаюць дажджы, навальніцы і моцны вецер. У краіне  штармавое папярэджанне. Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Парывы ветру могуць дасягаць 20 метраў за секунду. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тым не менш, апошні вясновы дзень усё жа парадуе цяплом. Днём паветра прагрэецца да 22 градусаў. Заўтра таксама будзе ветрана  і дажджліва.