У Беларусі да канца года яшчэ раз пералічаць працоўныя пенсіі

29 июня 2018

Аб гэтым заявіў у парламенце віцэ-прэм'ер Васіль Жарко. Нагадаем, працоўныя пенсіі з мая ўжо павялічыліся больш чым на 5 %. З улікам росту сярэдняй зарплаты і развіццём эканомікі з'явяцца магчымасці для новага павышэння. Таксама паднімалася і тэма аховы здароўя. На экспарце медпаслуг мы зарабілі ўжо сёлета 15 мільёнаў долараў. Журналісты спыталі ў віцэ-прэм'ера аб сістэме дзяржзакупак пасля гучных карупцыйных спраў у гэтай сферы.

Васіль Жарко, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі:

"Ідуць закупы медтэхнікі, лекаў, лячэбны працэс не спынены. Але, можа быць, нейкі новы алгарытм выпрацуем. У нас было дзве камісіі - закупная і конкурсная, каб адна адну кантралявалі. Урачы сумленныя, якія працуюць, яны і будуць працаваць. І лячэбны працэс ніхто не дапусціць, каб быў сарваны".

На сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі паднімалі тэму недахопу дзіцячых садоў. Віцэ-прэм'ер запэўніў, што пытанне крокавай даступнасці дашкольных устаноў будзе вырашана да 2020 года.