У Беларусі - Дзень ратавальніка

19 января 2019

Пражыць адно жыццё - выратаваць тысячы! Сёння ў Беларусі Дзень ратавальніка, а органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях спаўняецца 20 гадоў. Толькі з пачатку года байцы МНС ужо выратавалі амаль 300 чалавек. Таксама беларускія ратавальнікі аказваюць дапамогу ў розных кутках планеты, праводзяць міжнародныя гуманітарныя аперацыі.