У Беларусі - Дзень памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны

22 июня 2019
Той самы доўгі дзень у годзе. Сёння Беларусь успамінае тое, што здарылася 78 гадоў таму. 22 чэрвеня 1941 года ў чатыры раніцы фашысцкія войскі перайшлі мяжу Савецкага Саюза. Брэсцкая крэпасць першай прыняла ўдар ворага. Уначы ў мемарыяле прайшоў маштабны мітынг-рэквіем. Там усклалі вянкі да магіл загінуўшых абаронцаў і пайменна ўспомнілі тых, хто гераічна аддаў сваё жыццё за Радзіму. 

А досвіткам у крэпасці аднавілі эпізоды абароны цытадэлі. У пастаноўцы рэканструкцыі ўдзельнічалі сотні чалавек. Памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя важнай даце, будуць ісці ў Брэсце да самага вечара.